• ул. Карла Маркса, 21, офис 10Н, 220030, г. Минск, Республика Беларусь

    Юридический адрес: ул. Фрунзе, 5, каб. 111, г. Минск, 220034, Республика Беларусь

На адкрыцці памятнага знака прысутнічал лідар раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Людміла Рудчанка.
Напярэдадні 104-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, ураджэнца Хойнікшчыны Івана Мележа, у гарадскім парку адбылася доўгачаканая падзея - імя класіка беларускай літаратуры ўшанавана на алеі «Ганаровыя грамадзяне Хойніцкага раёна».

На адкрыцці памятнага знака прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, лідар раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Людміла Рудчанка , намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер, прадстаўнікі працоўных калектываў і школьнікі.

Летась званне «Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна» прысвоена паважанаму літаратару пасмяротна.

- Нам варта берагчы памяць пра чалавека, які сваёй творчасцю, любоўю да родных мясцін натхняў пакаленні беларусаў. Імя Івана Мележа носять вуліцы ў гарадах нашай краіны, школы, тэатр і музей. Сёння мы аддаём даніну павагі славутаму земляку, - адзначыла на адкрыцці Людміла Мікалаеўна.